Пра бягучы стан беларуска-амерыканскіх адносінаў.

2048

Вы прачытаеце гэты матэрыял за 4 хвіліны.

Гэтаксама як не назіраецца сістэмных зменаў ва ўнутранай палітыцы Беларусі, так і палітыка ЗША да Беларусі застаецца нязменнай у сваіх прынцыповых праявах.

Напачатку чэрвеня прэзідэнт ЗША працягнуў на яшчэ адзін – адзінаццаты – год рэжым санкцый супраць Беларусі. Відавочна, што нават на фоне актывізацыі міждзяржаўных кантактаў, ЗША працягваюць разглядаць як пагрозу наступ Лукашэнкі на дэмакратычныя прынцыпы кіравання, у т.л. на змяняльнасць улады. Той факт, што ЗША не звязаныя значнымі інтарэсамі з Беларуссю, дазваляе Вашынгтону захоўваць прынцыповую пазіцыю.

Рашэнне Абамы дэманструе, што ЗША не спяшаюцца дэмантаваць жорсткія элементы сваёй палітыкі па Беларусі. Цэнтральнай палітычнай канструкцыяй застаецца Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі, упершыню прыняты пасля рэферэндума 2004 года.

Яшчэ адным каштоўным элементам палітыкі Захада да Беларусі з’яўляецца спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі за правамі чалавека ў Беларусі, на якім настойваюць ЗША і ЕС. Чакаецца, што ў чэрвені на сесіі Савета па правах чалавека ААН мандат будзе падоўжаны на яшчэ адзін год.

Разам з тым, Мінск і Вашынгтон працягваюць параўнальна актыўны дыялог па нармалізацыі адносінаў, які ўключае пытанні правоў чалавека, ваеннага, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Для ўрада Беларусі застаецца крытычна важным пытанне атрымання крэдыту МВФ, і пазіцыя ЗША тут з’яўляецца вызначальнай. Акт аб дэмакратыі ў Беларусі не дазваляе ўраду ЗША наўпрост падтрымаць рашэнне МВФ аб новым крэдыце для Беларусі, але не вымагае яму супрацьдзейнічаць.

Роля Беларусі для знешняй палітыкі ЗША застаецца малазаўважнай. Вашынгтон імкнецца аднавіць мінімальны нармальны ўзровень адносінаў, што абавязкова павінна ўключаць узнаўленне нармальнай працы амбасадаў, у тым ліку вяртанне амбасадараў. Пакуль працэс можна назваць павольным, кволым і ўразлівым. Няма прыкметаў таго, што парламенцкія выбары ў Беларусі істотна паўплываюць на адносіны Беларусі і ЗША.

Супрацьстаянне ЗША і Расіі праз анэксію Крыма і інтэрвенцыю на ўсходзе Украіны працягвае вызначаць стаўленне Вашынгтона да Мінска. У імкненні падтрымаць адносны нейтралітэт Беларусі пасярод канфлікта вакол Украіны, ЗША значна саступілі Беларусі на фоне нязначных сустрэчных крокаў.

Вашынгтон рэгулярна накіроўвае ў Мінск сваіх прадстаўнікоў для палітычнага дыялогу. Адметна, што ўзровень беларускіх дэлегацый у ЗША значна ніжэйшы, і асвятляюцца яны ў медыя сцісла.

Візіт у Беларусь намесніка памочніка міністра абароны ЗША Майкла Карпентэра паказаў, што Вашынгтон адэкватна ацэньвае ваенна-палітычны патэнцыял Беларусі. У тым ліку ЗША разумеюць, наколькі шчыльна Беларусі ўбудаваная ў сетку інтэграцыйных механізмаў з Расіяй.

Складанае становішча Лукашэнкі адлюстроўваюць яго супярэчлівыя заявы аб пажаданасці больш заўважнай ролі ЗША ў рэгіёне і адсутнасці пагрозы з боку НАТА для Беларусі і адначасова пра гатоўнасць прыняць разам з Расіяй бой супраць альянса. Такія палярныя заявы паказваюць, што Лукашэнку даводзіцца адчайна балансаваць, каб захоўваць сваю фірмовую лінію “і вашым, і нашым” і пры гэтым пазбягаць практычных крокаў на карысць Усходу ці Захаду за кошт сваіх інтарэсаў.

Агрэсіўная і непраказальная знешняя палітыка Расіі і яе інтэнсіўнае пераўзбраенне таксама прымусілі Захад аднавіць былую ролю НАТА. Менавіта ў рамках шматбаковага выпрабаванага альянса ЗША выбудоўваюць сваю стратэгію стрымлівання Расіі.

Такім чынам прэзідэнт ЗША Абама імкнецца пазбегнуць эскалацыі напружанасці з Расіяй, якая прадэманстравала здольнасць гуляць на полі непасрэдных амерыканскіх інтарэсаў, калі пачала аперацыю ў Сірыі. Калі ў рамках НАТА ЗША могуць дазволіць настойваць на практычных захадах па ўмацаванні ўсходняга фланга альянса, відавочна накіраваныя на стрымліванне Расіі, то ва Украіне і Грузіі дзеянні ўжо больш прыглушаныя, у Беларусі – увогуле сімвалічныя.

Акрамя відавочных рызыкаў наўпроставай канфрантацыі з Расіяй, Абама, які праз некалькі месяцаў скончыць сваё прэзідэнцтва, будзе імкнуцца вырашаць існыя знешнепалітычныя праблемы – шматлікія і складаныя – замест таго, каб ствараць новыя і ўскладняць старыя.

Валер Кавалеўскі, Вашынгтон.

Vox populi — праект Belarus Security Blog, які дае магчымасць кожнаму жадаючаму выказаць сваё меркаванне па актуальных пытаннях нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі. А нашым чытачам — пракаментаваць пазіцыю аўтара і выказаць сваю. Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся на адрас электроннай пошты info@bsblog.info.

Logo_руна

5 КОММЕНТАРИИ

  1. Адносіны ЗША да Менска будуюцца выключна на прагматычным падмурку. Сеня няма у іх тут інтарэсу- таму кажуць пра каштоўнасці. З’явяцца інтарэсы- пачнуцца іншыя размовы.

  2. США традиционно прагматичны. А Лукашенсковский режим деградирует. Поэтому все мечты наших чиновников о равноправии во взаимоотношениях с Вашингтоном — пустота.

  3. Американцы видят, как Лукашенко 20 лет обманывал Кремль. И понимают, что США он обманет при первой возможности. Не может быть продуктивных отношений без доверия, а доверие не может быть без честности.

  4. Не стоит особо радоваться. Отсутствие интересов США в РБ означает, что американцы сдадут Беларусь Путину так же, как сдали Украину и Грузию. раньше.

  5. Америка клонится к Закату. Нынейшний век- век Азии. туда надо смотреть. А ВАшингтон — дело десятой

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Please enter your name here