Пяць прастораў беларускай еўраінтэграцыі.

1717

За апошнія месяцы ў стасунках паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю разгарэлася сапраўдная вясна. Узаемная цікавасць відавочная, лёгкі флірт, лайкі ў сацсетках і сарамлівыя дотыкі заўважаюць усе навокал, вось-вось дойдзе да пацалункаў узасос, але сур’ёзныя пытанні завіслі ў паветры.

Выбары-шмыбары ў верасні гэта ўсё ясна, кіно, кветкі, абяцанкі, крэдыты… Ну а што ж потым, прыцягальныя вы нашы? А як жа гэта вы пры жывым Саюзе Расіі і Беларусі? Ці збіраецеся распісвацца? Быць адно з адным у шчасці і няшчасці?..

Відавочна, што пахмельная Расея ўстала з кален і тут жа села на мягкае месца, прычым працягвае шпурляцца ў розныя бакі вайсковымі падраздзяленнямі ды ваенна-касмічнымі сіламі. Усход небяспечны. Можна патрапіць пад раздачу па самы Северо-Западный край. Ды й нафта ўжо – няма таго, што раньш было.

Надпіс “Выйсце” гарыць толькі ў адным баку – на Захадзе. Закон, парадак, гарантыі, грошы (грошы, Карл!), бяспека, тэхналогіі і нават, страшна сказаць, 700 гадоў еўрапейскай гісторыі цягнуць туды.

Але як там у іх, гэтых заходнікаў, так сказаць, з інтэграцыяй? З расейцамі ясна – выпілі, абняліся і крадзем паціхоньку. А тут — як жыць-та?

Што сённяшняй, што новай уладзе давядзецца складаць падрабязную стратэгію й дарожную мапу еўраінтэграцыі. Перапрадаваць крадзенае ці перахапіць да крамлёўскай палучкі – ужо не рашэнне праблемы. Змена ўлады мае сэнс толькі тады, калі прымаецца агульнанацыянальная пастанова: раз і назаўжды– жыць сумленна. І кропка. Давайце вучыцца на украінскіх шышках хаця б.

Выглядае так, што нам з усёй нашай 1000-гадовай, ад Полацку ды ВКЛ, гісторыяй заходніх вуніяў патрабуецца самаменш пяць прастораў еўраінтэграцыі.

1. Тэхналагічныя еўрапейскія стандарты — Брусэль. Еўрапейская мяккая сіла, якая дзейнічае праз бізнэс, лагістыку, сэрвіс, усе гэтыя еўракамфорты, еўрапакеты ды еўраразеткі – тое, з чаго варта пачынаць. Едзем у Еўракамісію, стыкуем, шліфуем, уключаем і разводзім рукамі ў бок Крамля – таварышы, зробленае ў СССР ужо скончылася, а жыць неяк трэба, самі разумееце.

2. Дамова аб асацыяцыі з Еўразвязам — немцы. Тэма найперш гандлёвая. Тут трэба ехаць у Берлін, лічыць усе плюсы й мінусы (рупліва – немцы ўмеюць), абгаворваць усе ільготы, зачыняць афёры тыпу Еўразэс і разбавіцеляў, ды ўводзіць кантроль на мяжы з Расеяй. На той момант Масква ўжо павінная паціху асвоіцца на сваёй пятай кропцы. “Белтрансгаз” давядзецца вяртаць або выкупаць – хай сабе і праз еўрапейскія крэдыты.

3. Бяспека — амерыканцы. Дарагія расіяне, базы свае забірайце ў Разань ці Казань, у вас зямлі многа, дзе іх паставіць. Выхад з АДКБ, падалей ад чумнога бараку. Адмысловая дамова з НАТА. Канечне, далучэнне да Атлантычнага блоку магчымае пазней і па выніках рэферэндуму, калі адключым расейскае зомба-тв і да народа дойдзе логіка здаровага сэнсу. Тут трэба ў Вашынгтон ляцець, зразумела.

4. Гуманітарная сфера – Вышаград. У часы ВКЛ мы самі фармавалі цэлую еўрапейскую цывілізацыю, таму адпаведныя традыцыі маем у генах. Абыдземся без гей-парадаў, гендарнай ахінеі, правальнага мультыкультуралізму – а Польшча, Вугоршчына, Славаччына дапамогуць нам патлумачыць ледзі і джэнтльменам, што мы, хрысціянская нацыя, тут ужо самі справімся, без модных “штучак”. Дзяцей выхаваем, сем’і абаронім, а талеранцыя ў нас і 500 гадоў таму была палепей, чым у ЕС цяпер.

5. Рэгіянальны блок – Міжмор’е. Разам з Украінай, Літвой, Латвіяй, Малдовай і Польшчай, пры падтрымцы Велікабрытаніі і ЗША ствараем новы цэнтр сілы, які бярэ на сябе місію весці асвету на руінах імперыі і асвойваць расейскі рынак.

Еўропу, як цёплую коўдру, мы на сябе ад суседзяў не нацягнем. Давядзецца напружыцца і адбудоўваць яе тут і цяпер САМІМ. Такую Еўропу, аб якой мы самі марым.

Павел Севярынец

Logo_руна

7 КОММЕНТАРИИ

  1. Все чудесно и замечательно. Но вот уверен ли г-н Северинец что ЕС и НАТО ждут в свою европейскую семью новых членов? Дело не в Беларуси как таковой. Есть ощущение того, что Европа не готова к дальнейшему расширению. По крайней мере пока. Но это «пока» может длиться десятилетиями.

  2. Какой прекраснодушный текст. В НАТО захотелось… А зачем?! Что это нам даст кроме 100% гарнтиованного удара со стороны России?! Последние два года полностью дискредитировали НАТО. И призывать к вступлению может только политик отрванный от реальности.

  3. Предположим, идея евроинтеграции может заинтересовать широкие массы избирателей. Но пропаганда вступления Беларуси в НАТО способна обнулить аудиторию БХД. Странно, что такой опытный политик как Северинец этого не понимает.

  4. То, что пишет автор хорошо в «вакууме». Но к повседневной белорусской действительности написанное отношения не имеет.

  5. А как же однополые браки? Европа — это равенство. В том числе и в сексуальных предпочтениях. Это свобода быть таким, каким ты хочешь. И не стесняться этого. Где там место для БХД?

  6. Собственно, с одной стороны все правильно. Но с другой, почему обязательно входить в ЕС? Швейцария, Израиль, Норвегия — чем они плохой прием. И с ЕС сотрудничают, и свободу маневра имеют

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Please enter your name here