Што будуць рабіць хрысціяне, калі на Беларусь нападзе вораг?

4049

Вы прачытаеце гэты матэрыял за 3 хвіліны. 

Добрае пытанне. Пара задумацца, браты і сёстры. Лёс Украіны перад вачыма.

Што робяць хрысціяне, калі ў Беларусі фальсіфікуюць выбары – мы ўжо ведаем. Маўчаць, у асноўнай масе.

А калі вайсковая акупацыя? Калі гаворка пойдзе пра само існаванне дзяржавы? Калі не Лукашэнку абараняць – а ўсё-такі Радзіму? Ці не гатовы ўжо зараз вернікі-беларусы хавацца ў бульбу – разбірайцеся, маўляў, самі, нам рэлігія не дазваляе?

Паспрабуем разабрацца прынамсі ў тэорыі.

Прамога загаду браць зброю дзеля абароны краіны Ісус Хрыстос не дае – як і не забараняе гэта, зрэшты. Права рашэння аддаецца кожнаму верніку на ягонае сумленне – у адпаведнасці з канкрэтнай сітуацыяй.

Здавалася б, на пытанне адказвае “Кесару – кесарава, а Богу Божае”. Усё так, толькі з вызначэннем законнага кесара ў нас праблемы.

Часам ад хрысціяніна можна пачуць: запавет “не забі” у прынцыпе забараняе браць у рукі зброю. Але гэта – патрабаванне Майсеева дэкалога з таго ж самага Старога запавету, дзе ўтрымліваюцца прамыя ўказанні Госпада наконт фізічнага знішчэння злачынцаў і цэлых варожых народаў. Відавочна, “не забі” мае на ўвазе найперш самавольнае і асабістае забойства.

А як быць са словамі Ісуса, сказанымі ў Гефсіманіі, перад затрыманнем: “Тады Ён сказаў ім: але цяпер, хто мае мяшок, той вазьмі яго, таксама і торбу; а ў каго няма, прадай вопратку сваю і купі меч. (…) Яны сказалі: Госпадзе! вось тут два мечы. Ён сказаў ім: даволі.”( Лукі 22:36, 38)?

Зважаючы на невідавочныя высновы з біблейскіх тэкстаў, усе хрысціянскія канфесіі распрацавалі грунтоўнае багаслоўе што да ўдзелу/няўдзелу ў вайне. У выніку варыянты зводзяцца да трох тэорыяў.
1. Хрысціянскі пацыфізм – забарона на нашэнне зброі і ўдзел у любой вайне як гвалце ды чалавеказабойстве.
2. Тэорыя “справядлівай вайны”: дапускае карыстанне зброяй і ўдзел, калі вайсковыя дзеянні ажыццяўляюцца законнай дзяржаўнай уладай і вядуцца з высакароднымі мэтамі.
3. Тэалогія “крыжовых паходаў”, якая абавязвае ды заахвочвае вернікаў да ўдзелу ў санкцыянаванай дзяржаўнымі й духоўнымі ўладамі вайне, нават калі гэта напад.

“Мір – гэта дар Божы і адначасова праект, які ніколі не быў рэалізаваны напоўніцу” – чытаем мы на сайце беларускіх каталікоў. Папа Рымскі прапануе найперш карыстацца маральнай зброяй – пропаведдзю Евангелля. Разам з тым, усе разумеюць: калі надыдзе імгненне выбару, трэба быць гатовым адказаць за сябе асабіста – браць у рукі зброю ці не.

Адзін мудры епіскап у час Другой сусветнай вайны так сфармуляваў алгарытм дзеяння хрысціяніна, які апынаецца перад выбарам адносна зброі: “Калі ты можаш спыніць ворага малітвай – моцная вера твая, спыняй малітвай. Калі ты можаш спыніць ворага словам – добра, спыняй словам. Калі ты не можаш спыніць ворага ані малітвай, ані словам – што ж, слабая вера твая. Спыні яго рукой.”

У 2015 годзе, падчас вайны за незалежнасць Украіны, якую дагэтуль афіцыйна называюць АТО, мне давялося сустракацца ў Кіеве з кіраўнікамі украінскіх праваслаўных (Кіеўскага патрыярхату), грэка-каталікоў, пяцідзясятнікаў і баптыстаў. Ніхто з іх не выказаў аніякага сумнення ў слушнасці абароны Айчыны ад агрэсіі. Больш таго: пастар самай міралюбівай баптысцкай царквы Аляксандр Турчынаў узначаліў дзяржаву ў крытычны момант народнага паўстання і справядлівай абарончай вайны. І Ўкраіна выстаяла.

Бо ў Бібліі напісана: “Калі Бог за нас, хто супроць нас?” (да Рымлянаў 8:31)

Павел Севярынец

Vox populi — праект Belarus Security Blog, які дае магчымасць кожнаму жадаючаму выказаць сваё меркаванне па актуальных пытаннях нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі. А нашым чытачам — пракаментаваць пазіцыю аўтара і выказаць сваю. Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся на адрас электроннай пошты [email protected].

Logo_руна

8 КОММЕНТАРИИ

  1. Собственно, пацифизм — это относительно новое явление и оно пока не стало неотъемлемой частью ни одной мировой реглигии. Посмотрите как буддисты вырезают мусульман в азии…

  2. Белорусы в первую очередь будут руководствоваться отношением к своей (своей ли?) стране, принимая решение как себя вести по отношению к агрессору. Религиозные нормы тут будут лишь моральным подкреплением решения, которое принимается по нерелигиозным мотивам. ИМХО

  3. Не знаю насколько тесная взаимосвязь между религией и нацхарактером, но столько крови, сколько пролили христианские народы в войнах не проливал никто

  4. Беларусы павінны бараніць перш за ўсё сваё народнае. А потым думаць аб асабістым. Ў тым ліку і пра рэлігійныя забабоны.

  5. Религия как фактор регулирования агрессивности отдельных людей или всей паствы может иметь место при высоком уровне веры, фанатичности даже, и то, манипуляции с теологией позволяют творить все, что угодно.

    Для абсолютного большинства «христиан», брать оружие или нет для защиты родной страны в случае внешней агрессии — это личный вопрос, ответ на который будет основываться на моральных качествах, воле, убежденииях, характере, но ни как не исходя из религиозных причин. Хотя, допускаю, слабохарактерные люди, или просто испытывающие страх за собственную жизни и здоровте, могут использовать «религию» как возможность оправдать себя и нежелание брать в руки оружие.

  6. Игорь Кабакин 27.11.2016 at 9:48 пп
    Слабохарактерные как раз и воюют. Во-первых, они слабохарактерные потому, что рабы своих хотелок. Довольно. А сколько святых, как ты выразился, слабохарактерных, положили души свои по вере своей не убивая иных, а принося в жертву себя. Ты бы на их месте имел бы уже к моменту приставления к твоему горлу кинжала басмача или идейного активиста множество проявлений слабохарактерности, которые выразились бы в различных отступлениях и поблажках ради живота своего, животного страха и опять же своих хотелок. А под кинжалом ты бы мог стать просто ничтожеством. Войны, распри, мерзости — проявления множества поступков слабохарактерных. Ибо, такие, как ты, не могут даже спокойно пройти мимо того, кто скромно одет и не имеет «дорогих» побрякушек. Эти дорогие побрякушки для вашего «неслабохарактерного» брата — сильнейшая приманка, на которую вас насадили масоны и повели в рабство. Ибо покорный и несведущий своего положения раб — лучший раб. О воле говоришь? Такие «волевые» аж млеют и увлажняются между ног от вида дорогой тачки и длинноногой тёлки, ради которых они забывают о своём человеческом обличье, превращаясь в животных. Следи за своей волей и своими поступками, а не за чужими, дабы не быть уловленным самому и отведённым на убой. Ты же православный? А что это такое — православие? Знаешь? Зачем крестил якобы своих детей? Зачем и для чего? Почитай Библию и сравни. Почитай Коран и задумайся. Почитай Тору и поразмысли. Во всех писаниях есть несколько общих парадигм. И наконец, попробуй проявить волю, крепкохарактерность через любовь, сострадание, милосердие. Слабо? Слабо!

    И откуда это известно было за тысячи лет, что Израиль снова образуется на своей земле? Загляни в Википедию и спроси: а что, Израиль есть?

  7. Хрыстос ясна казаў, што яго сапраўдных вучняў будуць пазнаваць па любові між сабой (Евангелле ад Яна 13:35) і яны будуць «не ад свету» (Ев. Яна 17:16). Таксама у Еванг. ад Лукаша (Лукі) прама напісана, што ўсімі «царствамі свету»кіруе Д’ябал (4:5-7).
    Можна згаджацца з гэтым, можна спрачацца, але немагчыма любіць іншых хрысціян і быць не ад свету, калі хрысціяне адной краіны ваююць з хрысціянамі другой. Грамадзянская вайна на Данбасе, вайна паміж Сербіяй і Балгарыяй 1885 года і іншыя войны паміж праваслаўнымі розных краін — гэта як раз перамога некаторых разуменняў любові да Радзімы над любоўю да блізкіх. Да таго ж, калі ўсе царствы свету, згодна хрысціянскім вучэнням знаходзяцца пад кантролем Д’ябла, то які сэнс забіваць і паміраць за інтарэсы палітыкаў той ці іншай краіны або партыі?

  8. Если не в гробу, то рабами хочет видеть беларусов, также как и украинцев, Тайное мировое правительство во главе с Сионом, овладевшее Западом и прибирающее к рукам Россию. Сион веками проводит планомерную и последовательную политику разделения и геноцида славян в том числе и через христианизацию Руси. Так называемые христианские ценности — порождение лукавства коварных сионских мудрецов. Пацифистские измышления автора с той же «оперы» — это пробный шар на предмет возьмут ли беларусы в руки оружие при поползновении на их интересы Западом? Возьмут! Маской добродетели, потому и опасной прикрывает запад свое коварство. Беларусы на своей территории нужны Западу в незначительном количестве лишь для обслуживания трубы, качающей природные жизненые ресурсы из России.
    Ни што иное, як беспардоннае нахабство есть названная Севярынцам АНЕКСИЯ Западом у украинского народа его территории, его страны — «вайной за незалежнасць Украіны». Незалежнасть от кого, от России, подкармливавшей все время Украину? Во что превратилась теперь Украина без России? Оборону за свою независимость от сионистской ПЕНЫ — ставленика Запада, оседлавшей украинский народ и планомерно его уничтожающей в АТО, ведет лишь юговосточная территория, сохраненная для народа от «добродетельной» западной руки с помощью России. Понимает ли Севярынец, что является прислужником сионских сил, служащих рептилоидам типа Ротшильдов и Морганам? Понимает. Для него деньги не пахнут

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Please enter your name here